Туры́н ( ) — горад у Італіі, сталіца рэгіёна П’емонт.

Гісторыя Турын быў заснаваны ў I стагоддзі да н.э. як рымскі ваенны лагер. У канцы 13 стагоддзя ўвайшоў у Савойскае княства, а ў 1563 годзе стаў яго сталіцай. У 1861 годзе стаў першай сталіцай аб’яднанай Італіі, у 1865 гэты статус перайшоў да Фларэнцыі.

Адукацыя Турынскі ўніверсітэт Эканоміка Kappa Славутасці

У аснове прамавугольнай горадабудаўнічай структуры Турына ляжыць планіроўка старажытнарымскага ваеннага лагера. Гарадскія славутасці: Сабор Іаана Хрысціцеля захоўвае плашчаніцу Ісуса Хрыста. Лічыцца, што менавіта гэтай плашчаніцай было накрыта цела Ісуса пасля яго распяцця. Адзін з галоўных сімвалаў Турына — вежа Мале Антанеліяна, у якой у наш час размешчаны нацыянальны музей кінематаграфіі Італіі. Егіпецкі музей Турына — першы ў Еўропе спецыялізаваны музей, прысвечаны старажытнаегіпецкай цывілізацыі. Сярод помнікаў антычнага дойлідства збольшага ацалелі старажытнарымскі тэатр і брама порта Палаціна. Манастыр Суперга з узгорка дамінуе над усім горадам. Гэта шэдэўр стылю барока ў выкананні архітэктара Філіпа Ювара і традыцыйнае месца пахавання прадстаўнікоў Савойскага дому. У 1997 г. ЮНЕСКА прыняло рашэнне ўключыць у спіс Сусветнай спадчыны рэзідэнцыі Савойскага дому ў Турыне і яго наваколлях, з якіх найбольш значнымі з’яўляюцца наступныя:

Палацца Рэале Палацца Мадама Палацца Карыньяна Замак Валянціна Турынская нацыянальная ўніверсітэцкая бібліятэка Замак Раканіджы — за межамі Турына Замак Ступініджы — за межамі Турына.

+center|250pxcenter|250px Палацінская брама горада збудаваны яшчэ старажытнымі рымлянаміЗамак Валянціна XVI—XVII стагоддзяў — адна з рэзідэнцый Савойскага домуНад горадам парыць барочная базіліка Суперга

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Жазэф Луі Лагранж — французскі матэматык, астраном і механік італьянскага паходжання. Прыма Леві — італьянскі пісьменнік. Людавіка Эйнаўдзі — італьянскі кампазітар

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гарады П’емонта Катэгорыя:Камуны правінцыі Турын