Ацкава́нае (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

Да 14 мая 2014 года ўваходзіла ў склад Жыткавіцкага гарсавета.Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области

На поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія Размяшчэнне У 10 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 242 км ад Гомелю. Змешчана за 6 км на поўдзень ад Чарацянкі, на поўнач ад урочышча Райскае.

Гідраграфія На рацэ Скрыпіца (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жыткавічы — Чэрнічы. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сялянскімі хатамі.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена 5 ліпеня 1944 года. У складзе вучхоза СПТВ-182 (цэнтр — вёска Чарацянка).

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 8 гаспадарак, 14 жыхароў.

Дынаміка 2004 год — 8 гаспадарак, 14 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Руднянскі сельсавет (Жыткавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна