Дабро́мысленскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дабромысль.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Волькаўскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1319 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 0,5 % — палякі, 0,5 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 921 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Населеныя пункты На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Глядзенне Дабромысль Закаплічча Сялец Сасновы Бор Югалін
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Быценскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе