Суві́ды (, ) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (83 сям’і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .
Геаграфія
Размяшчэнне У 25 км на поўдзень ад Брагіна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 143 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, а ў 2-й палове XVII стагоддзя — Канецпольскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Сувідавіцкага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. Дзейнічала пачатковая школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавалі 2 ветракі і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Брагінскі» (цэнтр — вёска Піркі).
З 30 снежня 1927 года па 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Піркаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)., пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсаветРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва
1850 год — 35 двароў, 201 жыхар. 1897 год — 68 двароў, 382 жыхары (паводле перапісу). 1908 год — 91 двор, 549 жыхароў. 1959 год — 509 жыхароў (паводле перапісу). 1986 год — жыхары (83 сям’і) пераселены. 2010 год — жыхароў няма.
Вядомыя асобы Марыя Пятроўна Гарупа (1946—2016) — беларуская грамадская дзяячка, журналістка, ганаровая грамадзянка г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016).
Літаратура