Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністр абароны і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. Міністр уваходзіць у склад Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 20 студзеня 2020 года пасаду міністра займае Віктар Хрэнін.

Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 4 намеснікаў, дзяржаўнага сакратара Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь і загадчыкаў відамі ўзброеных сіл таксама ўхваляецца прэзідэнтам. Паседжанні калегіі праводзяцца раз у два месяцы і з’яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці паловы членаў. Рашэнні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасцю галасоў прысутных.

З 2022 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Швейцарыі, Украіны і Японіі. У жніўні 2023 года да санкцый супраць міністэрства далучылася Канада.

Будова Цэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных упраўленняў, 2 упраўленняў, аднаго дэпартаменту, агентцтва і генеральнага штабаhttp://www.mod.mil.by/owq.html .

Служба Поўнагадовыя грамадзяне мужчынскага пола ва ўзросце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасці вышэйшай адукацыі — цягам года. Найм на ваенную службу ажыццяўляецца з ліку поўнагадовых грамадзян, у тым ліку жаночага пола з 19 год, ва ўзросце да 35 год на пасады салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжання на службе для салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, малодшых і старшых афіцэраў, акрамя палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генерал-лейтэнантаў, генерал-маёраў — 55 гадоў, а для генерал-палкоўнікаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званні да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) дазваляецца рашэннямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званні палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэй — рашэннем прэзідэнтаhttp://zakanadaustva.narod.ru/zakony/zakon_ab_voinskim_abaviazku_22_07_03.htm .

Гісторыя У снежні 1991 года першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генерал-палкоўніка Пятра Чавусаhttp://www.mod.mil.by/85kombel_by.html . Аднак толькі 20 сакавіка 1992 года ўрад ухваліў Пастанову аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 1992 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 снежня 1992 года — ваенную дактрынуhttp://www.mod.mil.by/7okrugarmia_by.html .

Міністры #ФотаПрозвішчаПачатак паўнамоцтваўКанец паўнамоцтваўКіраўнік дзяржавы1Пётр Рыгоравіч ЧавусСнежань 1991Красавік 1992Станіслаў Шушкевіч2Павел Паўлавіч КазлоўскіКрасавік 1992Ліпень 1994Станіслаў ШушкевічМечыслаў Грыб3Анатоль Іванавіч Касценка28 ліпеня 19946 чэрвеня 1995Аляксандр Лукашэнка4Леанід Сямёнавіч Мальцаў10 кастрычніка 19951 лістапада 19965Аляксандр Пятровіч Чумакоў1 лістапада 199628 сакавіка 20016Леанід Сямёнавіч Мальцаў24 верасня 20014 снежня 20097Юрый Віктаравіч Жадобін4 снежня 200925 лістапада 20148Андрэй Аляксеевіч Раўкоў25 лістапада 201420 студзеня 20209Віктар Генадзевіч Хрэнін20 студзеня 2020

Гл. таксама Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Спасылкі Сайт Міністэрства абароны Беларусі

Абароны Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларусі Катэгорыя:Міністэрства абароны Беларусі Беларусь