Андрэ́й Пятро́віч Звя́гінцаў (; ) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.

Біяграфія Нарадзіўся ў Новасібірску. Тамсама ў 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт тэатральнай вучэльні (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).

У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў класікі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысёр.

Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Вяртанне» (2003), які атрымаў дзве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як найлепшы фільм і найлепшы рэжысёрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».

Быў жанаты з актрысай Ірынаю Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасля чаго разлучыліся.

Фільмаграфія

Узнагароды Кінапрэмія / КінафестывальГодФільм(ы)КатэгорыяВынікКанскі кінафестываль2007«Выгнанне»«Залатая пальмавая галіна»2011«Алена»Прэмія «Асаблівы погляд»2011«Алена»Праграма «Асаблівы погляд» — Спецыяльны прыз журы2014«Левіяфан»«Залатая пальмавая галіна»2014«Левіяфан»Найлепшы сцэнарый2017«Нелюбоў»«Залатая пальмавая галіна»2017«Нелюбоў»Прыз журы2026«Мінатаўр»«Залатая пальмавая галіна»2026«Мінатаўр»Гран-пры

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры Расіі Катэгорыя:Сцэнарысты Расіі Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сезар»