Карале́ўства Ве́нгрыя (, , — усходнееўрапейская дзяржава, якая існавала з 1001 па 1918 гг. Узнікла на захадзе сучаснай Венгрыі і пашырала свае ўладанні на ўсю тэрыторыю Венгрыі, Трансільваніі, Славакіі, Ваяводзіны, Падкарпацкай Русі, Харватыі (за выняткам Далмаціі) і некаторых іншых земляў.
Аўстра-Венгрыя
Аўстра-Венгрыя з'явілася ў 1867 г. у выніку двухбаковага пагаднення паміж аўстрыйскімі немцамі і венграмі, якое рэфарміравала Аўстрыйскую Імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе). Венгерскае каралеўства атрымала шырокую аўтаномію ў складзе імперыі, у тым ліку значныя «паўкаланіяльныя» ўладанні (Трансільванія, Харватыя, Славакія), якія ўтваралі разам так званую венгерскую Транслейтанію, у якой венгры складалі толькі каля 45 % насельніцтва. Венгерская эліта дамаглася права на свою афіцыйную мову — венгерскую, разгарнула даволі агрэсіўную кампанію па мадзьярызацыі — моўнай асіміляцыі меншасцей, якія складалі большасць насельніцтва Транслейтаніі.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Румыніі Катэгорыя:Гісторыя Трансільваніі Катэгорыя:Гісторыя Славакіі Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Гісторыя Харватыі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Венгрыі Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Балканаў Катэгорыя:Дзяржаўны лад Аўстра-Венгрыі