Брэсцкая і Кобрынская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая дзейнічае на тэрыторыях Брэсцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Брэсцкая праваслаўная епархія была заснавана ў выніку Полацкага царкоўнага сабора 6 сакавіка 1839 года на тэрыторыях былой Брэсцкай уніяцкай епархіі (з 1828 года — у складзе Літоўскай уніяцкай епархіі як вікарыцятва).

22 студзеня 1840 года яе тэрыторыя ў якасці Брэсцкага вікарыяцтва ўвайшлі ў склад Літоўскай праваслаўнай епархіі, з 1900 года ўваходзіла ў асобную Гродзенскую епархію, якая ў 1922—1939 гадах дзейнічала ў складзе Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з перадачай часткі Палесся і Падляшша ў склад Рэйхскамісарыята Украіны з Гродзенскай епархіі была вылучана самастойная Брэсцкая епархія. У 1945 годзе яна была скасавана, а тэрыторыя ўключана ў Пінскую епархію. У 1952—1989 гадах епархія кіравалася непасрэдна мінскімі архіепіскапамі і мітрапалітамі.

Епархія адноўлена пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ў 1990 годзе. З 1997 года пачалося выданне газеты «Духовный вестник», з 2002 года — часопіса «Брестские епархиальные ведомости». Станам на 1999 год, у склад епархіі ўваходзілі 9 благачынняў, 162 прыходы, 163 храмы і 18 капліц, дзейнічаў Свята-Афанасьеўскі манастыр — С. 54.

2 снежня 2004 года Брэсцкая благачынная акруга была падзелена на Брэсцкае гарадское і Брэсцкае раённае благачынні. Па звестках 2005 года, епархія налічвала 167 прыходаў, у якіх служылі 181 святароў (165 святароў, 16 дыяканаў). У 2015 годзе меліся 4 манастыры, 191 прыход і 49 капліцЮркевіч Ж. В. 22 студзеня 2015 г. – 175 гадоў з часу ўтварэння (1840) Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. — Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка, 24 лютага 2015. .

Манастыры У склад епархіі ўваходзяць чатыры манастыры: Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр у Брэсце. Свята-Раство-Багародзічны жаночы манастыр у Брэсце. Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр у Хмелеве. Свята-Варварынскі жаночы манастыр у Пінску.

Епіскапы Брэсцкая епархія Антоній (Зубко) (6 сакавіка 1839 — 28 студзеня 1840).

Брэсцкае вікарыяцтва (Віленскай епархіі) Міхаіл (Галубовіч) (28 студзеня 1840 — 1 сакавіка 1848). Ігнацій (Жалязоўскі) (20 сакавіка 1848 — 27 чэрвеня 1870). Яўген (Шарашылаў) (9 жніўня 1870 — 10 лютага 1875). Уладзімір (Нікольскі) (16 сакавіка 1875 — 16 мая 1877). Януарый (Вазнясенскі) (5 чэрвеня 1877 — 17 лютага 1879). Данат (Бабінскі-Сакалоў) (27 мая 1879 — 14 мая 1881). Аўрамій (Лятніцкі) (27 чэрвеня 1881 — 9 сакавіка 1885). Анастасій (Апоцкі) (15 мая 1885 — 17 лістапада 1891). Іосіф (Сакалоў) (15 снежня 1891 — 24 мая 1897). Іаакім (Лявіцкі) (24 мая 1897 — 13 студзеня 1900).

Брэсцкае вікарыяцтва (Гродзенскай епархіі) Венедыкт (Бабкоўскі) (30 сакавіка 1941 — красавік 1942). Іаан (Лаўрыненка) (30 красавіка 1942—1944).

Брэсцкая епархія Паісій (Абразцоў) (8 верасня 1944 — 27 лютага 1945). Анісіфар (Панамароў) (27 лютага 1945 — кастрычнік 1945). Васіль (Ратміраў) (1946). Паісій (Абразцоў) (3 чэрвеня 1948 — 13 снежня 1949). Піцірым (Свірыдаў) (13 студзеня 1951 — 21 красавіка 1959). Гурый (Ягораў) (21 мая 1959 — 19 верасня 1960). Лявонцій (Бондар) (19 верасня 1960 — 16 сакавіка 1961). Антоній (Крацэвіч) (16 сакавіка — 5 ліпеня 1961). Варлаам (Барысевіч) (5 ліпеня 1961 — 4 жніўня 1963). Нікадзім (Ротаў) (4 жніўня 1963 — 9 кастрычніка 1963). Сергій (Пятроў) (9 кастрычніка 1963 — 25 мая 1965). Антоній (Мельнікаў) (25 мая 1965 — 10 кастрычніка 1978). Філарэт (Вахрамееў) (10 кастрычніка 1978 — 31 студзеня 1990).

Брэсцкая і Кобрынская епархія Канстанцін (Хоміч) (19 лютага 1990 — 19 верасня 2000). Філарэт (Вахрамееў) (19 верасня 2000 — 4 лютага 2001). Сафроній (Юшчук) (4 лютага 2001 — 7 кастрычніка 2002). Іаан (Хама) (з 7 кастрычніка 2002).

Благачынныя акругі

Бярозаўскае благачынне — 18 прыходаў. Брэсцкае гарадское благачынне — 17 прыходаў. Брэсцкае раённае благачынне — 28 прыходаў. Драгічынскае благачынне — 25 прыходаў. Жабінкаўскае благачынне — 15 прыходаў. Камянецкае благачынне — 21 прыход. Кобрынскае благачынне — 34 прыходы. Маларыцкае благачынне — 16 прыходаў. Пружанскае благачынне — 22 прыходы.

Крыніцы

Літаратура Орловский Е. Ф. Судьбы Православия в связи с историей латинства и унии в Гродненской губернии в XIX ст. (1794—1900). — Гродно: Губернская типография, 1903. — 604 с.

З гісторыі Брэсцкай епархіі // Беларускі Праваслаўны каляндар на 2000 г. Минск, 1999. — С. 115—118.

Mironowicz A. Przynależność diecezjalna Brześcia do końca XVI wieku // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — Białystok 2007. — nr 27. — s. 5-16.

Спасылкі Брэсцкая і Кобрынская епархія на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы Брэсцкая і Кобрынская епархія на афіцыйным сайце Рускай праваслаўнай царквы