__NOTOC__
21 сакавіка — 80-ы (81-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 629: Іраклій I пачынае афіцыйна выкарыстоўваць тытул Басілеўс замест Аўгуста 630: Іраклій I трыумфальна ўваходзіць у Іерусалім і ўносіць у Храм Гроба Гасподняга хрысціянскія рэліквіі, адваяванныя ў персаў 1004: Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых II Святы перадаў Баварыю брату сваёй жонкі, Генрыху I, графу Люксембурга. Ён пачаў кіраваць пад імем Генрых V. 1560: Гомель атрымаў гарадскую пячатку і герб. 1871: Ота фон Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імперыі. 1921: Пачатак новай эканамічнай палітыкі ў Савецкай Расіі. 1927: Беларуская сялянска-работніцкая грамада афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. 1947: Утвораны Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт. 1980: Прэзідэнт ЗША Джымі Картэр абвяшчае амерыканскі байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве. 2010: Буйное вывяржэнне вулкана Эяф’ядлаёкюдль на Ісландыі. 2012: Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч паведаміў пра намер перавесці выкладанне двух школьных прадметаў — гісторыі Беларусі і геаграфіі Беларусі — на беларускую мову. 2012: Выйшаў першы студыйны альбом беларускага гурта «Hair Peace Salon» «Gentleman».
Нарадзіліся
1336: Тамерлан, сярэднеазіяцкі дзяржаўны дзеяч і палітык, заснавальнік дынастыі Цімурыдаў (пам. 18.2.1405) 1685: Іаган Себасцьян Бах, нямецкі кампазітар і арганіст (пам. 28.7.1750) 1779: Хасэ Бернарда дэ Талье, прэзідэнт Перу 1840: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (пам. 15.4.1900) 1874: Віліс Плуданіс, латышскі паэт 1883: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (пам. 3.3.1944) 1887: Лаяш Кашак, венгерскі мастак і пісьменнік 1907: Золтан Кемені, швейцарскі мастак і скульптар 1915: Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок, беларуская актрыса 1922: Фарухру Парса, іранскі палітычны дзеяч 1942: Алі Абдула Салех, апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб’яднання (пам. 4.12.2017) 1935: Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усея Беларусі 1945: Аляксандр Патупа, фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі 1955: Бербель Вёкель, нямецкая лёгкаатлетка 1960: Айртан Сена, бразільскі аўтагоншчык 1980: Ранальдзіньё, бразільскі футбаліст 2002: Брыяна Уільямс, ямайская лёгкаатлетка
Памерлі
1076: Роберт I, герцаг Бургундыі 1201: Абсалон, дацкі дзяржаўны і царкоўны дзеяч 1608: Канстанцін Васіль Астрожскі, палітычны, ваенны і культурны дзеяч ВКЛ, праваслаўны магнат 1762: Нікала Луі дэ Лакайль, французскі астраном 1805: Жан-Батыст Гроз, французскі мастак 1843: Роберт Саўці, англійскі паэт-рамантык 1843: Гуадалупэ Вікторыя, першы прэзідэнт Мексікі 1892: Анібале дэ Гаспарыс, італьянскі астраном 1910: Надар, французскі фатограф 1941: Вольга Кабылянская, украінская пісьменніца (нар. 27.11.1863) 1959: Павел Растаргуеў, беларускі і расійскі мовазнаўца 1987: Адам Русак, беларускі паэт-песеннік (нар. 24.5.1904) 2011: Пайнтап Перкінс, амерыканскі джазавы піяніст
Святкуюць Дзень Зямлі Міжнародны дзень лясоў Сусветны дзень паэзіі Намібія — Дзень незалежнасці Наўруз — Новы год па астранамічным сонечным календары ў іранскіх і цюркскіх народаў, а таксама па календары бахаі. 321