Лівадыйскі палац — знакаміты помнік архітэктуры і гісторыі XIX—XX ст. у Крыме, былая рэзідэнцыя расійскіх імператараў.
Размешчаны ў пасёлку Лівадыя ў Ялцінскім рэгіёне Крыма ў 3 км ад Ялты.
Архітэктар — Мікалай Пятровіч Красноў.
Гісторыя
Маёнтак Патоцкага
У 1834 годзе Лівадыя (Лівадыя з грэчаскай мовы — палянка, лужок) была набытая ў камандзіра грэцкага Балаклаўскага батальёна Хвядоса Рэвеліёцы графам Львом Севярынавічам Патоцкім. У маёнтку Патоцкага, па праекце Ф. Эльсона быў пабудаваны панскі дом, аранжарэі, а таксама закладзены ландшафтны парк.
Савецкі перыяд У 1925 годзе ў былым царскім палацы быў адчынены санаторый для сялян, у 1931 г. ператвораны ў кліматычны лячэбны камбінат.
З 4 па 11 лютага 1945 года ў Лівадыйскім палацы праходзіла Крымская (Ялцінская) канферэнцыя кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (І. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт, У. Чэрчыль), а таксама пражывала амерыканская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Ф. Д. Рузвельтам.
У 1953 годзе быў зноў адкрыты санаторый.
16 ліпеня 1974 года па рашэнні УЦСПС і Цэнтральнага Савета па кіраванні курортамі прафсаюзаў Лівадыйскі палац быў адкрыты для наведвальнікаў з 2 аддзеламі — гісторыка-мемарыяльным (размешчаным у парадных залах палаца, дзе была адкрыта экспазіцыя «Крымская (Ялцінская) канферэнцыя 1945 года») і выставачнага.
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Крымскай рэспубліканскай установы «Лівадыйскі палац-музей» Гісторыя і архітэктура Экскурсія па Лівадыйскім палацы Лівадыя і Арэанда — гісторыя, фота Фатаграфіі і панарамы Лівадыйскага Палаца У Лівадыйскім палацы знайшлі сімвал сатаны
Катэгорыя:Палацы Крыма Катэгорыя:Славутасці Крыма Катэгорыя:Рэзідэнцыі расійскіх манархаў Катэгорыя:Палацы-музеі Катэгорыя:Музеі Крыма