Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс (нідэрл. Johannes Diderik van der Waals, , Лейдэн — , Амстэрдам) — галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1910).

Дасягненні Большая частка прац Ван-дэр-Ваальса адносіцца да галіны тэарэтычнай малекулярнай фізікі. Ён даследаваў паводзіны малекул і займаўся тэорыямі, якія апісваюць станы матэрыі. У 1869 годзе ён адкрыў сілы ўзаемадзеяння паміж малекуламі, якія пасля былі названы яго імем — сілы Ван-дэр-Ваальса. У 1873 годзе ў сваёй дысертацыі ён развіў мадэль, якая аднастайна апісвае газападобныя і вадкія фазы рэчыва. На аснове гэтай мадэлі ён вывеў ураўненне стану, якое паказала, што пры некаторай тэмпературы знікаюць адрозненні ў фізічных уласцівасцях вадкасці і яе пара, якія знаходзяцца ў раўнавазе. Пры такой тэмпературы, званай крытычнай, шчыльнасць вадкасці і яе насычанай пары становяцца аднолькавымі і знікае бачная мяжа паміж імі.

За гэта дасягненне Ван-дэр-Ваальса атрымаў ў 1910 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за працу над ураўненнем стану газаў і вадкасцей».

Працы Die Kontinuität des flüssigen und gasförmigen Zustands (1873) Lehrbuch der Thermodynamik (zwei Bände, 1908—1912)

Катэгорыя:Фізікі Нідэрландаў Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс