Мэры Уолстанкрафт Шэлі (; , Лондан — ) — англійская паэтэса і пісьменніца рамантычнага жанру.

Біяграфія

Яе бацькі — Уільям Годвін (ліберальны філосаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Уолстанкрафт (вядомая феміністка, настаўніца і пісьменніца). Маці памерла пад час родаў, і бацька гадаваў Мэры, разам з яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненнямі навукі, асабліва хіміі і фізіялогіі.

У 1814 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным англійскім паэтам Персі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў дзвюх дачок. Хутка, пад ціскам грамадскага меркавання, яны вырашылі пераехаць у кантынентальную Еўропу. Там Мэры пазнаёмілася з іншым англійскім паэтам, лордам Байранам.

Творчасць

Першай аповесцю, якую напісала Мэры Шэлі, была аповесць «Франкенштэйн, або сучасны Праметэй» (1818), крыніцай натхнення для якой былі навуковыя даследаванні ў галіне рэгенерацыі мёртвай матэрыі.

Акрамя гэтага, Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:

«Пераўтварэнне» (Transformation, 1831) «Апошні чалавек» (The Last Man, 1826) «Вальпегра» (1823)

Памерла Мэры Шэлі ад раку мозга 1 лютага 1851 года.

Беларускія пераклады «Франкенштэйна» на беларускую пераклала Марына Дзергачова (Мн.: «Кнігазбор», 2016).

Спасылкі

«Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй» (урывак) на prajdzisvet.org

Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ад раку мозгу Катэгорыя:Пісьменніцы XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі