Е́жы Плюто́віч (, , Бельск-Падляшскі) — польскі паэт і эсэіст.
Біяграфія Нарадзіўся у Бельску Падляшскім. Вывучаў рускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце. Жыве ў Беластоку.
Творчасць Дэбютаваў у 1967 г. на старонаках часопісу «Сучаснасць» («Współczesność»). Пасля яго вершы публікаваліся ў «Паэзіі» («Poezja»), «Творчасці» («Twórczość»), «Культуры» («Kultura»), штомесячніку «Сімвалы» («Charaktery»). У 1975 г. выдаў першы паэтычны зборнік «Некалі значыць ніколі» («Niegdyś to znaczy nigdy»). З'яўляецца трохразовым лаўрэатам літаратурнай прэміі В. Казанецкага. У 2006 г. выдаў зборнік эсэ «Раптам, у свеце» («Nagłe, w świecie»). Тэксты Плютовіча перакладзены на беларускую, украінскую, сербскую і англійскую мовы. Сам аўтар займаецца таксама перакладамі, перакладаў творы Сакрата Яновіча, Васіля Петручука.
Біябліяграфія Выдаў паэтычныя зборнікі: «Некалі значыць ніколі»/«Niegdyś to znaczy nigdy», 1975; «Пачутае да канца»/«Zasłyszane do końca», 1981; «Пусты гадзіннік»/«Pusty zegar», 1987; «Матылёк і камень»/«Motyl i Kamień», 1992; «Рака. Цені на вадзе»/«Rzeka. Cienie na wodzie», 1996; «Катлавіна»/«Kotlina» — выбраныя вершы, 1998; «Забытая вайна (Акно ў сад)»/«Zapomniana wojna (Okno na sad)», 2000; «Забытая вайна (Еўропа пасля дажджу)»/«Zapomniana wojna (Europa po deszczu)», 2002;
Эсэ: «Раптам, у свеце»/«Nagle, w świecie», 2006.
Спасылкі Аўтарская старонка
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы