Рэпрадуктыўная сістэмаНапісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.: БелЭн, 2002. С. 576. Не блытаць з рэпрадукцыйная — тэрмін адносіцца да ўзнаўлення карцін, чарцяжоў і малюнкаў. — сістэма органаў жывых арганізмаў (жывёл, раслін, грыбоў і іншых), якая адказвае за іх размнажэнне. У жывёл рэпрадуктыўныя сістэмы прадстаўнікоў розных палоў аднаго віду нярэдка вельмі адрозніваюцца, у адрозненне ад іншых сістэм органаў, якія ў прадстаўнікоў розных палоў адрозніваюцца мала. Гэтыя адрозненні прыводзяць да стварэння новага генетычнага матэрыялу, які дазваляе мець больш прыстасаванае патомстваReproductive System 2001 // Body Guide powered by Adam. Некаторыя рэчывы (гармоны і ферамоны) таксама выконваюць важную ролю ў рэпрадуктыўнай сістэме жывёлIntroduction to the Reproductive System // SEER’s Training Website. U.S. National Cancer Institute’s Surveillance, Epidemiology and End Results (SEER) Program..
У большасці пазваночных жывёл рэпрадуктыўная сістэма мае падобны план будовы: палавыя залозы (ганады) — вывадныя пратокі — вонкавыя палавыя органы. Асноўныя органы рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека ўключаюць геніталіі (пеніс і похва), а таксама ўнутраныя органы, уключаючы ганады (семеннікі і яічнікі), якія выпрацоўваюць палавыя клеткі. Захворванні рэпрадуктыўнай сістэмы чалавека вельмі пашыраныя, асабліва хваробы, якія перадаюцца палавым шляхамSTDs Today // National Prevention Network, Center for Disease Control, United States Government..
Гл. таксама Размнажэнне Мужчынская палавая сістэма Рэпрадуктыўная сістэма чалавека
Спасылкі
Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы