Аляксей Мікалаевіч Талстой (; 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883), Нікалаеўск, Самарская губерня, Расійская імперыя — 23 лютага 1945, Масква) — рускі савецкі і грамадскі дзеяч, граф. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесцяў і апавяданняў, публіцыстычных твораў. Член камісіі па расследаванні злачынстваў нямецкіх захопнікаў (1942). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941; 1943; 1946 — пасмяротна).

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1901—07). У 1914—16 ваенны карэспандэнт газеты «Русские ведомости». У 1918—23 быў у эміграцыі.

Творчасць Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Лірыка» (1907). Цыкл апавяданняў «Заволжа» (1909—11), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), п’еса «Галубка» (паст. 1916) пра жыцце маёнткавага дваранства. Вяршыні творчасці: трылогія «Блуканне па пакутах» (1920—41) — мастацкі летапіс шляхоў інтэлігенцыі ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны; раман «Пётр I» (кн. 1—3, не завершаны, 1929—45), у ім раскрыў заканамернасці гіст. працэсу пятроўскай эпохі. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Дзяцінства Мікіты» (1920), фантастычных раманаў «Аэліта» (1922—23), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1925—27), сатырычнага рамана «Ібікус» (1924), рамана-памфлета «Чорнае золата» («Эмігранты», 1931), п’ес «Змова імператрыцы» (1925, з П. Шчогалевым), «Азеф» (1926), драматычнай дылогіі «Іван Грозны» (1941—43), аповесці-казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў і інш.

Многія яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы А. Талстога перакладалі А. Бачыла, У. Ляўданскі, Я. Пушча і інш.

Бібліяграфія Полн. собр. соч. Т. 1—15. М. 1946—53.

Беларускія пераклады Жаўтухін. Мн., 1930. Пётр Першы. Кн. 1. Мн., 1937. Апавяданні Івана Сударава. Мн., 1946. Дзяцінства Мікіты. Мн., 1960. Залаты ключык. або Прыгоды Бураціна. Мн., 1971.

Літаратура

Мессер Р. Толстой Алексей Николаевич // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 293—301. — 824 стб.: ил.

Поляк Л. М. Алексей Толстой — художник. — М., 1964. Петелин В. В. Судьба художника: Жизнь, личность, творчество А. Н. Толстого. — М. 1982. Воспоммнання об А. Н. Толстом 2 изд. — М., 1982. Петелин В. В. Жизнь Алексея Толстого: «Красный Граф». — М., 2001.

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Аўтары прыгодніцкай літаратуры Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага