Хенатэка зеленаватая ці Хенатэка картузіянская (Chaenotheca chlorella) — від лішайнікаў рода Хенатэка сямейства Coniocybaceae.

Апісанне Слаявіна лепрозная (парашкападобная), зярністая або бародаўчатая, зеленавата- або шызавата-шэрая. Апатэцыі на чорных ці карычнявата-чорных ножках (даўжынёй 0,8-1,0 мм і таўшчынёй 0,09 мм), пакрытых густым бледна-залацістым або зелянява-жоўтым налётам. Галоўкі чорныя, круглыя, з залаціста-зялёным налётам, дыяметрам 0,2 ммХенатэка зеленаватая ў Чырвонай кнізе Беларусі .

Пашырэнне

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Амерыка, Новая Зямля і Аўстралія. У Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Камянецкі, Пінскі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Расонскі і Лепельскі раёны), Гомельскай (Жыткавіцкі і Нараўлянскі р-ны), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Мінскай (Мядзельскі раён) Абласцях.

Ахоўваецца ў Беларусі, Літве і Польшчы.

Крыніцы

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Хенатэка зеленаватая ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Аскаміцэты Катэгорыя:Лішайнікі