Сіна́я () — горад у жудзецы Прахова ў Румыніі. Вядомы як гарналыжны курорт.
Горад атрымаў сваю назву ад манастыра Сіная, вакол якога ён утварыўся.
Кароль Румыніі Караль I загадаў выбудаваць сабе ў Сінаі летнюю рэзідэнцыю — замак Пелеш, з тых часоў Сіная стаў адным з частых месцаў знаходжання каралеўскай сям’і. Тут таксама знаходзіцца палац знакамітага румынскага кампазітара Джорджэ Энеску.
Насельніцтва 1973 год — 13,3 тыс. чал. 1984 год — 15 тыс. чал.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Міхай I (1921—2017) — кароль Румыніі ў 1927—1930 і 1940—1947 гадах.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Румыніі