Фрыбур або Фрайбург (, , , ) — двухмоўны кантон (63 % насельніцтва гавораць на французскай мове, 29 % на нямецкай) на захадзе Швейцарыі. Сталіца — горад Фрыбур (Фрайбург). Насельніцтва 263 тыс. чалавек (11-е месца сярод кантонаў; даныя 2007 г.).

Геаграфія Асноўная тэрыторыя кантона размешчаная на ўсход ад Нёўшатэльскага возера. Акрамя таго, у Фрыбура ёсць анклавы на тэрыторыі кантона Во.

Вядомыя асобы Маргарыта Байс (1815—1879) — швейцарская свецкая верніца-містык, каталіцкая святая.

Катэгорыя:Кантоны Швейцарыі