Самуэль Леў Агінскі (каля 1595 — ) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Стольнік (з 1620) і цівун троцкі (з 1633). Валодаў Агінтамі і Еўем у Троцкім ваяводстве, Лёзнам і Мікулінам у Віцебскім ваяводстве.
Біяграфія Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх. Сын Багдана і Раіны Валовіч, брат Дзмітрыя, Аляксандра (1590—1667) і Яна (1619—1684). Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Франекера ў Галандыі.
З 1620 стольнік, з 1633 — цівун трокскі. Пабраўся шлюбам з Соф’яй Білевіч, ад якой меў 2 сыноў і 4 дачок.
У 1637 г. заснаваў Полацкі Богаяўленскі манастыр. У 1644 збудаваў палац у Віцебску, які да пачатку XIX ст. быў найбольшым грамадзянскім будынкам у горадзе. Разам са сваёй жонкай фундаваў у Маркаве Віцебскага ваяводства манастыр. Паводле пасмяротнага тэстаменту хацеў быць пахаваным у фамільным манастыры ў КронахWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 302..
Літаратура
Самуэль Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кайшадорыскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Кайшадорыскім раёне Катэгорыя:Стольнікі троцкія Катэгорыя:Цівуны троцкія