Бельмапа́н () — горад і сталіца Беліза (з 1970 года). Насельніцтва складае 12 300 жыхароў (2004).
Бельмапан знаходзіцца за 80 км у напрамку на захад ад горада Беліз, у міжрэччы рэк Беліз і Сібун (пры ўпадзенні ракі Мапан у Беліз). Дзейнічае аэрапорт.
Гісторыя Горад быў заснаваны ў 1962 годзе спецыяльна як новы адміністрацыйны цэнтр, пасля разбуральнага ўрагану 1961 года, які знішчыў вялікую частку будынкаў Беліз-Сіці — галоўнага горада Брытанскага Гандураса. Месца для новага горада было выбрана за 82 км на паўднёвы-захад ад старой сталіцы калоніі, далей ад узбярэжжа. Будаўніцтва вялося ў 1961—1970 гадах. Урад краіны пераехаў у Бельмапан у 1970 годзе, а афіцыйны перанос сталіцы адбыўся ў 1972 годзе.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Беліза Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1962 годзе