Кюрасаа (, ) — самы вялікі востраў і аднайменнае дзяржаўнае ўтварэнне, размешчанае на поўдні Карыбскага мора паблізу берагоў Венесуэлы. З’яўляецца суб’ектам федэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча сушы — 444 км ². Колькасць насельніцтва — 141,766 тысяч чалавек. Сталіца — горад Вілемстад.
Геаграфія
Кюрасаа — востраў у Карыбскам моры ў групе Малых Антыльскіх астравоў, у падгрупе Падветраных астравоў, за 80 км ад берагоў Венесуэлы. Самы вялікі востраў архіпелага.
На в. Кюрасаа субэкватарыяльны клімат, сярэднегадавая тэмпература +30ºС. Найменьшыя тэмпературы ў студзені +26…+28 ºС. Дажджлівы перыяд — з верасня да пачатку снежня: кароткія ліўні праходзяць у асноўным ноччу, а днём стаіць сонечнае надвор’е. Ападкаў выпадае каля 500—600 мм у год.
Насельніцтва
Дэмаграфія Насельніцтва вострава складае 142.180 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва 319 чалавек/км².
Мовы Пап’ямента 81,2 % (сумесь з іспанскай, нідэрландскай, партугальскай і англійскай моў), нідэрландская 8 % (афіцыйная), іспанская 4 %, англійская 2,9 %, іншыя 3,9 % (па перапісу 2001 года).
Рэлігія 80,1 % насельніцтва належаць да Рымска-каталіцкай царквы. Пратэстанты — 5,5 %, пяцідзясятнікі — 3,5 %, адвентысты — 2,2 %, сведкі Іеговы — 1,7 %, іудаісты — 0,8 %, іншыя рэлігіі — 1,3 %, атэісты — 4,6 % (па перапісу 2001 года).
Спасылкі Афіцыйны сайт Урада Кюрасаа Афіцыйны сайт Міжнароднага фінансавага цэнтра Кюрасаа Афіцыйны сайт Цэнтральнага банка Кюрасаа і Сінт-Маартэна Афіцыйны сайт Савета па турызму Кюрасаа
Катэгорыя:Нідэрландскія Антыльскія астравы Катэгорыя:Малыя Антыльскія астравы