Марцыян Трызна (? — 17 мая або 2 жніўня 1643) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава», сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Гедэона Міхала, Мікалая і Паўла Пятра.
Канонік віленскі ад 1620, адначасова пісар духоўны літоўскі у 1628—1641, пробашч троцкі, геранёнскі, рэферэндар духоўны літоўскі ў 1631—1641, біскуп-каад'ютар віленскі ад 1638, біскуп-суфраган беларускі ад 1639. Падканцлер літоўскі з 1641.
Паводле Нясецкага добра валодаў грэчаскай мовайKasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.. У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктавання Статута Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складанні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).
Памёр 17 мая або 2 жніўня 1643. Пахавалі Марцыяна Трызну, згодна з яго апошняй воляй, у касцёле бернардзінцаў у Берасці.
Літаратура
Марцыян Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падканцлеры літоўскія Катэгорыя:Суфраганы віленскія Катэгорыя:Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія духоўныя літоўскія Катэгорыя:Пробашчы троцкія Катэгорыя:Пахаваныя ў Брэсце Катэгорыя:Канонікі віленскія Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула