Арка́нзас () — рака, адзін з найбуйнейшых правых прытокаў ракі Місісіпі. Арканзас цячэ па Вялікіх раўнінах на ўсход і паўднёвы ўсход, перасякаючы штаты Каларада, Канзас, Аклахома і Арканзас.
Даўжыня — 2364 кіламетры (шостая ў ЗША, другі па даўжыні прыток Місісіпі пасля Місуры). Бярэ пачатак у Скалістых гарах у акрузе Лейк () каля Ледвіля (), штат Каларада. Упадае ў Місісіпі ля Напалеона, штат Арканзас. Плошча вадазбору 505 000 км², сярэдні расход вады 240 м³/с, трэці прыток Місісіпі пасля Місуры і Агая. Правы прыток — рака Канейдыян.
Назва атрымана ў XVII стагоддзі ў гонар індзейцаў куапау, што насялялі ніжнюю плынь ракі.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Місісіпі Катэгорыя:Рэкі Арканзаса Катэгорыя:Рэкі Канзаса Катэгорыя:Рэкі Каларада Катэгорыя:Рэкі Аклахомы