Ян Міхал Салагуб (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі ў 1724—1731, вялікі падскарбі літоўскі ў 1731—1746, ваявода берасцейскі ў 1746—1748, маршалак Трыбунала Літоўскага ў 1730 i ў 1747.
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага рода Салагубаў герба «Праўдзіц», сын Гераніма, чашніка ковенскага, і Кацярыны з Гротусаў.
У 1713 атрымаў пасаду чашніка жамойцкага, у 1722 — падкаморыя гастынінскага. Пазней займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасад. Таксама быў брыгадзірам войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1724, маршалкам Галоўнага трыбунала ў 1729 і 1747Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Салагубы // С. 209..
У 1732 годзе быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.
Памёр года ў Саве Аршанскага павета. Пахаваны 5 мая 1749 года ў Мінску ў касцёле езуітаўPortret Jana Michała Sołłohuba.
Сям’я
У 1706 ажаніўся з Аленай Шамоўскай (да 1685—1727), дачкой Яна Шамоўскага, кашталяна гастынінскага. Меў з ёй дачок Кацярыну і Ганну, а таксама сыноў Юзафа Антонія, ваяводу віцебскага і Антонія Юзафа, генерала літоўскай артылерыі.
Пасля смерці першай жонкі 28 лютага 1728 года ажаніўся з Канстанцыяй Крышпін-Кіршэнштэйн (памерла ў 1751), дачкой віцебскага ваяводы Андрэя Казіміра Крышпін-Кіршэнштэйна. У ліпені 1739 года трэцяй яго жонкай стала Тэрэза Агінская (1720—1773), дачка віленскага ваяводы Казіміра Дамініка Агінскага. Ад гэтых двух шлюбаў дзяцей не меўГенеалогія Яна Міхала Салагуба.
Літаратура Przemysław P. Romaniuk, Jan Michał Sołłohub w: Polski Słownik Biograficzny, t. XL, str. 309—315 Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008.
Ян Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Падкаморыя гастынінскія Катэгорыя:Чашнікі жамойцкія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Памерлі ў Горацкім раёне