Прамова Русіна («Concio Ruthena») — беларускі ананімны сатырычны твор антырэлігійнай накіраванасці 1-й паловы XVIII ст.
«Прамова» напісана лацінкай беларускай гутарковай мовай. Уваходзіла ў рукапісны зборнік твораў на беларускай, лацінскай і польскай мовах, складзены прыкладна ў 1711—1741 гадах.
У аснове твора апавяданне пра будову Сусвету, які ўяўляецца аўтару як жорны, дзе бог «перамолвае» людзей. У «Прамове» крытыкуюцца тагачасная рэчаіснасць, несправядлівы падзел матэрыяльных даброт, выкрываюцца рэлігійныя догмы і вера ў боскую справядлівасць. У творы адчуваецца рэлігійнае вальнадумства, выкарыстана барочная алегорыя.
Напісана, відаць, аўтарам «Другой прамовы Русіна аб нараджэнні Хрыста».
Літаратура
Прамова Русіна… // Полымя. — 1965. — № 9. — С. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Том 1. — Мн., 1968. Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. — Мн., 1978. Мальдзіс, А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн., 1980.
Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Беларуская літаратура XVIII стагоддзя