Баб-эль-Мандэбскі праліў (араб. باب المندب (Баб-эль-Мандэб — «вароты слёз (смутку)»), фр. Bab-el-Mandeb) — праліў паміж паўднёва-заходнім ускрайкам Аравійскага паўвострава (дзяржава Емен) і Афрыкай (дзяржавы Джыбуці і Эрытрэя). Злучае Чырвонае мора з Адэнскім залівам Аравійскага мора. Востраў Перым падзяляе праліў на Малы і Вялікі.
Найменшая шырыня 26,5 км, найменшая глыбіня на фарватары 182 м.
Катэгорыя:Пралівы Азіі Катэгорыя:Пралівы Афрыкі Катэгорыя:Пралівы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Чырвонае мора Катэгорыя:Аравійскае мора Катэгорыя:Геаграфія Емена Катэгорыя:Геаграфія Джыбуці Катэгорыя:Геаграфія Эрытрэі