Махамед Хасан Асман аль-Таішы () — суданскі палітык, прэм’ер-міністр паралельнага Урада міру і адзінства (з 2025), член Суверэннага савета (з 2019 па 2021).
Біяграфія У 2004 годзе скончыў Хартумскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра навук у галіне эканомікі і антрапалогіі.
У 2007—2006 гадах працаваў у Камісіі па кампенсацыі Дарфуру і Фондзе рэканструкцыі і развіцця Дарфура. У 2010—2013 гадах — супрацоўнік Бюро кіравання ў Хартуме з 2010 па 2013 год.
У 2019 годзе пасля звяржэння Амара аль-Башыра ўвайшоў у склад Суверэннага савета, дзе займаўся рэфармаваннем суданскай дзяржавы і выступаў у якасці перагаворшчыка. У прыватнасці, быў галоўным перагаворшчыкам пры распрацоўцы мірнага пагаднення 2020 года з дарфурскімі баевікамі. Да дзяржперавароту 2021 года займаў пасаду старшыні Вышэйшага камітэта па маніторынгу і ацэнцы выканання мірнага пагаднення Джуба і старшыні Вышэйшага камітэта канферэнцыі па кіраванні.
26 ліпеня 2025 года абвешчаны прэм’ер-міністрам Урада міру і адзінства, альтэрнатыўнага ўрада, які ўтвораны на падкантрольных САП тэрыторыях.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі СуданаКатэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане