Сент-Люсі () — прыход на поўначы Барбадаса. Адзіны з прыходаў вострава, названы ў гонар святой заступніцы-жанчыны — Люцыі Сіракузскай. У прыходзе размяшчалася амерыканская ваенна-марская база ў Гарысанс-Пойнт. Сент-Люсі — паўвостраў, які абмываецца з поўначы і ўсходу Атлантычным акіянам, а з захаду — Карыбскім морам. На поўдні мяжуе з прыходкам Сент-Пітэр.

Сент-Люсі з’яўляецца адной з самых маланаселеных частак краіны. Найбліжэйшы буйны горад — Спейтстаўн, размешчаны ў прыходзе Сент-Пітэр.

У Сент-Люсі нарадзіўся першы прэм’ер-міністр краіны Эрал Бэрау.

Крыніцы

Катэгорыя:Барбадас Катэгорыя:Прыходы Барбадаса