Сент-Мэрыс () — рака ў Паўночнай Амерыцы, фарміруе частку дзяржаўнай мяжы паміж правінцыяй Антарыа ў Канадзе і штатам Мічыган у ЗША. Рака бярэ пачатак у бухце Уайтфіш у паўднёва-ўсходнім ускрайку возера Верхняе, цячэ ў агульным паўднёва-ўсходнім кірунку, упадае ў праліў Норт-Чанэл возера Гурон двума рукавамі, адзін з якіх абмывае востраў Сент-Джозеф з поўначы, а другі — з паўднёвага захаду. На рацэ мноства астравоў, самымі буйнымі з якіх з’яўляюцца Драманд, Сент-Джозеф, Уайтфіш, Шугар, Нібіш.
Сент-Мэрыс з’яўляецца часткай суднаходнага шляху па Вялікіх азёрах, у абыход парогаў пабудаваны каналы са шлюзамі. Даўжыня ракі — 120 км, плошча басейна — 210 тысяч км².
Катэгорыя:Рэкі Антарыа Катэгорыя:Рэкі Мічыгана