Спейтстаўн — карта Барбадаса () — другі па велічыні горад на Барбадасе, буйны турыстычны цэнтр. Горад заснаваны ў XVII стагоддзі і названы ў гонар Уільяма Спейта, члена першай Асамблеі Барбадаса. На працягу многіх гадоў заставаўся адным з галоўных партоў вострава. Спейтстаўн цікавы сваёй архітэктурай, якая захавала шмат старадаўніх сядзібаў каланіяльных часоў.
Адной з самых знакамітых жыхарак горада была папулярная галівудская актрыса Кладэт Кальбер, якая правяла ў Спейтстаўне свае апошнія гады пасля выхаду на пенсію.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Барбадаса