Пара́фія Свяшчэннаму́чаніка Язафа́та По́лацкага і Уваскрасе́ння Хрысто́вага (першапачаткова — парафія Уваскрасення Хрыстовага) — беларуская грэка-каталіцкая парафія ў горадзе Антверпен (Бельгія). Супольнасць падпарадкавана мясцоваму лацінскаму біскупу Антверпена.
Гісторыя Першапачаткова рэлігійная супольнасць насіла назву «парафія Уваскрасення Хрыстовага». З цягам часу ў парафіі пачалі здзяйсняцца дзве літургіі: адна інтэрнацыянальная, дзе асноўнай мовай з'яўляецца фламандская, і другая — беларуская. Сустрэчы вернікаў і набажэнствы праходзяць па адрасе Lange Beeldekensstraat 22.
Пробашчы і святары Спіс пробашчаў (настаяцеляў) парафіі: айцец Ян Майсейчык.
Айцец Ян Майсейчык раней быў святаром Рускай праваслаўнай царквы. У 2003 годзе, пражываючы ў Антверпене, ён перайшоў у каталіцтва і 1 чэрвеня 2003 года ўпершыню адслужыў літургію як грэка-каталік. 18 ліпеня 2005 года ён быў афіцыйна прыняты ў Каталіцкую царкву і залічаны ў Антверпенскую дыяцэзію як святар усходняга абраду.
Крыніцы
Катэгорыя:Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Беларусы ў Бельгіі Катэгорыя:Хрысціянства ў Антверпене