Цэнтральна-захо́дні протапрэзбітэ́рат імя́ блаславё́нага Мікала́я (Чарне́цкага) — адзін з двух протапрэзбітэратаў (дэканатаў) Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Ахоплівае тэрыторыі цэнтральных і заходніх рэгіёнаў Беларусі і носіць імя блаславёнага ўкраінскага біскупа-мучаніка Мікалая Чарнецкага.

Структура і кіраўніцтва Цэнтральна-заходні протапрэзбітэрат аб'ядноўвае грэка-каталіцкія супольнасці (парафіі), якія знаходзяцца і дзейнічаюць на тэрыторыі горада Мінска, а таксама Мінскай і Гродзенскай абласцей (да 2026 года парафіі існавалі таксама і ў Брэсцкай вобласці).

На чале адміністрацыйнай адзінкі стаіць дэкан (протапрэзбітар). Гэтую пасаду займае протапрэзбітар Андрэй Абламейка. Вышэйшае кіраўніцтва паўсядзённым жыццём дэканата, як і ўсёй Беларускай грэка-каталіцкай царквы, доўгі час ажыццяўляў архімандрыт Сяргей Гаек (з 1994 года ў якасці апостальскага візітаратара, а з 2023 года — апостальскага адміністратара). 14 верасня 2026 года Папа Рымскі Леў XIV прыняў яго адстаўку ў сувязі з дасягненнем вызначанага ўзросту і прызначыў новым апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі айца Лявонція Тумоўскага.

У 2024—2025 гадах у Беларусі праходзіла маштабная перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый згодна з новым заканадаўствам. На той момант у складзе дэканата дзейнічала 10 парафій. Пасля завяршэння працэсу, 9 красавіка 2026 года, Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле рашэнне Брэсцкага абласнога суда аб ліквідацыі грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце. Таксама рашэннямі мясцовых улад былі ліквідаваны парафія святых Кірыла і Мяфодзія ў Баранавічах і парафія Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах (апошняя не здолела прайсці перарэгістрацыю). Такім чынам, усе тры грэка-каталіцкія рэлігійныя арганізацыі ў Брэсцкай вобласці былі афіцыйна ліквідаваны і пазбаўлены рэгістрацыі, а агульная колькасць парафій у Цэнтральна-заходнім протапрэзбітэрыяце скарацілася да сямі супольнасцей.

Спіс парафій У склад Цэнтральна-заходняга протапрэзбітэрыята ўваходзяць 7 зарэгістраваных парафій:

Назва парафіі Населены пункт Вобласць / Горад Парафія Праведнага Язэпа Мінск Мінск Парафія Святога Духа Мінск Мінск Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі Мінск Мінск Парафія Святога Мікалая Цудатворцы Мінск Мінск Парафія Хрыста Чалавекалюбцы Маладзечна Мінская вобласць Парафія Маці Божай Фацімскай Гродна Гродзенская вобласць Парафія Святога Язафата Ліда Гродзенская вобласць

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква