Леанід Ягоравіч Абаленскі (літ. псеўд. М.І.Красов; ; ) — расійскі філосаф, сацыёлаг.
Біяграфія У 1860-я г. вывучаў юрыспрудэнцыю ў Маскоўскім і Пецярбургскім універсітэтах. Супрацоўнічаў у часопісах «Мысль», «Русское богатство» і інш. Распрацоўваў праблемы эстэтыкі, сацыялогіі, маралі асобы і грамадскага развіцця. Лічыў, што ўяўленне пра з’явы аб’ектыўнага свету не тоесныя з аб’ектыўнай рэальнасцю; свядомая воля заўсёды матываваная. На яго думку, філасофія павінна ахопліваць і вобласць пачуццяў, і сутнасць свету; матэрыялізм і пазітывізм не задавальняюць гэтых патрабаванняў, таму што даюць толькі адзін з элементаў свету, яго матэрыяльны падмурак замест цэлага.
Творы Развитие чувствований и опыт их новой классификации. Спб., 1884; Научные основы красоты и искусства. Спб., 1902; История мысли: Опыт критич. философии. Спб., 1907. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Філосафы Расіі