Мітрапалі́т Філарэ́т (у схіме Феадо́сій, свецкае імя Фёдар Гео́ргіевіч Амфітэа́траў; , сяло Высокае, Кромскі павет, Арлоўскае намесніцтва — , Кіеў) — епіскап Праваслаўнай расійскай царквы; з 18 красавіка 1837 года мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі. Член Свяцейшага ўрадавага сінода (1836—1842). Член Акадэміі Расійскай (1837). Родны брат літаратара і педагога Сямёна Раіча.

Біяграфія Нарадзіўся 17 красавіка 1779 года ў сяле Высокім Кромскага павета Арлоўскай губерні ў сям'і святара Георгія Мікітавіча Амфітэатрава. Нарадзіўся практычна сляпым і выхоўваўся дзедам. Калі ўнук у 6 гадоў стаў добра бачыць, дзед пачаў вучыць яго грамаце. У 1789 годзе быў залічаны адразу ў другі клас Арлоўскага духоўнага вучылішча. У 1795 годзе паступіў у Сеўскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1797 годзе. У лістападзе 1798 года быў пастрыжаны ў манаства з імем Філарэт; 9 лістапада 1798 года быў пасвечаны ў іерадыякана, а 13 студзеня 1799 года — у іераманаха. Уключаны ў лік іераманахаў маскоўскага Данскога манастыра.

Быў настаўнікам паэзіі (сакавік 1798), рыторыкі (1700—1801) і філасофіі (1801—1802) у Арлоўскай семінарыі; з 1802 года з'яўляўся яе рэктарам і выкладчыкам багаслоўя; быў ігуменам Свенскага манастыра (1802—1804). Па просьбе епіскапа Арлоўскага Дасіфея быў пераведзены ва Уфу С. 12—13.. У кастрычніку 1804 года быў узведзены ў сан архімандрыта Успенскага манастыра ва Уфе і пачаў кіраваць Аранбургскай духоўнай семінарыяй.

У 1810 годзе пры дзейным удзеле Пятра Турчанінава, які пераехаў у Санкт-Пецярбург, атрымаў прызначэнне рэктарам і настаўнікам багаслоўя Табольскай духоўнай семінарыі. Дзякуючы станоўчым водгукам 2 снежня 1813 года быў выкліканы ў Санкт-Пецярбург на «чараду святарства» і пропаведзі слова Божага і прызначаны настаяцелем Валакаламскага Іосіфава манастыра.

Па прапанове рэктара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Філарэта (Драздова), пасля мітрапаліта Маскоўскага, указам Камісіі духоўных вучылішчаў ад 15 лютага 1814 года Філарэт (Амфітэатраў) быў прызначаны інспектарам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, дзе быў удастоены ступені доктара багаслоўя (жнівень 1814), але не за навуковыя працы, а па пасадзе і за бездакорны лад жыцця. У тым жа годзе быў пераведзены на пасаду інспектара ў Маскоўскую духоўную акадэмію, якая толькі адкрывалася; з сакавіка 1816 года — рэктар гэтай акадэміі і прафесар багаслоўскіх навук. Ён быў у новай акадэміі адзіным выкладчыкам багаслоўя, які чытаў лекцыі экзегетычнага зместу. Яго курс лекцый уяўляў сабой скарочаны варыянт багаслоўя Феафана Пракаповіча. Пры гэтым ён імкнуўся пазбягаць любых запазычанняў у заходніх багасловаў, баючыся па яго словах таго, каб з крыніц заходняй вучонасці неадчувальна не прыўнесці ў сваё вучэнне чаго-небудзь мутнага, нячыстага (). Увесь курс уяўляў сабой станоўчае вучэнне, якое выключала якую б там ні было палеміку і супрацьпастаўленні. Кніга Быцця тлумачылася Філарэтам (Амфітэатравым) кіруючыся каментарыямі Філарэта (Драздова).

З 1817 года кіраваў Уваскрасенскім Новаіерусалімскім манастыром. 1 чэрвеня 1819 года ён быў хіратанісаны ў епіскапа Калужскага і Бароўскага. 12 студзеня 1825 года ўказам Свяцейшага сінода быў пераведзены ў Разанскую епархію; 22 жніўня 1826 года быў узведзены ў сан архіепіскапа і прызначаны членам Камісіі духоўных вучылішчаў; 25 лютага 1828 года прызначаны архіепіскапам у Казань, дзе звярнуў у праваслаўе больш за 5000 іншаверцаў. У 1836—1837 гадах быў кіраўніком Яраслаўскай і Растоўскай епархіі; 18 красавіка 1837 года прызначаны мітрапалітам Кіеўскім.

13 жніўня 1841 года тайна прыняў схіму з імем Феадосій. Быў узнагароджаны 26 сакавіка 1839 года ордэнам Святога Андрэя Першазванага. З'яўляўся ганаровым членам духоўных акадэмій Кіеўскай, Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і ўніверсітэтаў Кіеўскага і Казанскага; быў правадзейным членам Маскоўскага таварыства гісторыі і старажытнасцей Расійскіх. Найвышэйшым рэскрыптам ад 26 жніўня 1856 года (у дзень каранацыі імператара Аляксандра II) С. 1091. яму падараваны алмазныя знакі ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага.

Сканаў 21 снежня 1857 года.

Сям'я Бацькам мітрапаліта быў святар Георгій (Ягор) Мікітавіч Амфітэатраў, а маці звалі Анастасіяй. Яго брат, Сямён Раіч, быў вядомым літаратарам і педагогам. Сястра Марыя выйшла замуж за святара Іаакіма (Акіма) Аляксандрава; яна з'яўляецца маці вядомага юрыста Пятра Аляксандрава і чыноўніка ў Урадавым Сінодзе Мікалая Аляксандрава. Яшчэ адзін брат, Гаўрыіл, таксама стаў святаром і ажаніўся з дачкой уфімскага святара Рыгора Нясмелава Таццянай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся тры сыны і дзве дачкі: Павел, Якаў (архіепіскап Антоній), Сергій, Вера і Аляксандра. Магчыма, пазней у іх нарадзіўся яшчэ адзін сын Мікалай, які стаў бацькам вядомага маскоўскага прапаведніка протаіерэя Валянціна Амфітэатрава.

Стаўленне да рускага перакладу Бібліі У 1820 годзе, калі ў Расіі пачалася праца па перакладзе Свяшчэннага Пісання на рускую мову, Праасвяшчэнны Філарэт выступіў супраць гэтага пачынання. Ён адзначыў наступнае:

Абгрунтоўваючы сваю пазіцыю, мітрапаліт Філарэт (Амфітэатраў) у сваім афіцыйным меркаванні ад 21 снежня 1856 года адзначаў, што стварэнне рускамоўнага перакладу выкліча неабходнасць перакладаў на іншыя гаворкі народаў імперыі:

Яго галоўны апанент, мітрапаліт Філарэт (Драздоў) (які быў актыўным прыхільнікам рускага перакладу), у сваім адказе запярэчыў, сцвярджаючы, што «руская гаворка ёсць гаворка агульная руская і адукаваная, а маларасійская і беларуская ёсць гаворкамі невялікай меншасці і малаадукаваныя». Паводле яго слоў, беларусы і ўкраінцы (маларосы), якія ўмеюць чытаць, разумеюць рускую мову, а для царкоўнага і грамадзянскага адзінства больш карысна, каб менавіта яна «панавала ў Маларосіі і Беларусі».

Такім чынам, погляд Філарэта (Амфітэатрава) на рускі пераклад Бібліі кардынальна не супадаў з поглядам мітрапаліта Філарэта (Драздова), меркаванне якога аб неабходнасці рускага перакладу было ў выніку прынята Свяцейшым Сінодам. Абодва свяціцеля заставаліся на сваіх пазіцыях па гэтым пытанні да канца жыцця.

У літаратуры Пісьменнік Мікалай Ляскоў пакінуў успаміны пра кіеўскага мітрапаліта, прысвяціўшы яму раздзел кнігі «Дробязі архірэйскага жыцця» («») і апавяданне «Уладычны суд», у якім характарызуе Філарэта як «самадушаўнейшага іерарха рускай царквы».

Кананізацыя Першапачаткова быў прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых. 8 снежня 2005 года яго імя было ўнесена ва ўсерасійскі месяцаслоў па благаславенні Патрыярха Аляксія II. Вызначэннем Архіерэйскага сабора РПЦ ад 3 лютага 2016 года ўстаноўлена агульнацаркоўнае шанаванне мітрапаліта Філарэта (Амфітэатрава).

Памяць у дзень яго спачыну — 3 студзеня, а таксама тройчы ў год у дні памяці сабораў святых: растова-яраслаўскіх — 5 чэрвеня, сібірскіх і разанскіх — 23 чэрвеня і прападобных айцоў Кіева-Пячэрскіх, якія ў Дальніх пячорах спачываюць, — 10 верасня.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Багасловы Расійскай імперыі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя Катэгорыя:Свяціцелі Катэгорыя:Кананізаваныя ў XXI стагоддзі Катэгорыя:Мітрапаліты Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Кіраўнікі Яраслаўскай і Растоўскай епархіі Катэгорыя:Мітрапаліты Кіеўскія Катэгорыя:Члены Акадэміі Расійскай Катэгорыя:Святыя Украіны Катэгорыя:Рэктары Табольскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Рэктары Маскоўскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Схімітрапаліты Катэгорыя:Сабор Сібірскіх святых Катэгорыя:Сабор Разанскіх святых Катэгорыя:Персаналіі паводле алфавіта Катэгорыя:Настаяцелі Новаіерусалімскага манастыра Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1-й ступені