Варшта́т (ад  — майстэрня) — працоўны стол для апрацоўкі ўручную вырабаў з металу, дрэва і іншых матэрыялаў. Варштаты часта абсталяваны рознымі прынадамі (напрыклад, ) і скрынямі для захоўвання прыладаў і матэрыялаў. Па відах работ адрозніваюць сталярныя варштаты для апрацоўкі драўляных вырабаў і слясарныя — для апрацоўкі вырабаў з металу.

На варштаце размяшчаюць неабходныя прылады, прыстасаванні, матэрыялы, дэталі, тэхнічную дакументацыю. Аднамесныя варштаты маюць вышыню 0,8-0,9 м, шырыню 0,7-0,8 м, даўжыню 1,2-1,5 м . Двухмесныя і шматмесныя слясарныя варштаты адпаведна павялічаны па даўжыні. Для захоўвання прылад і дакументацыі абсталююцца скрынямі, падзеленымі на некалькі ячэек. Зручныя ў працы варштаты з рэгуляванай у межах 50-250 мм вышынёй.

Слясарны варштат Слясарны варштат прызначаны для ручной апрацоўкі металічных і іншых дэталяў, а таксама для зборачных, рамонтных і разметачных прац. Звычайна ён складаецца з цвёрдага металічнага каркаса, працоўнай стальніцы, тумбаў або скрынь для захоўвання інструмента; на стальніцы могуць мацавацца слясарныя .

Рабочая паверхня слясарнага варштата павінна вытрымліваць ударныя і статычныя нагрузкі, уздзеянне алеяў, забруджванняў і абразіўнага пылу. У сучасных канструкцыях ужываюць стальніцы са сталі, фанеры, драўняных пліт ці камбінаваныя варыянты з металічным пакрыццём. Для ўніверсальных майстэрняў распаўсюджаныя шматслаёвыя стальніцы на аснове фанеры або драўнянай пліты з ахоўным пакрыццём, бо яны меней шумныя пры працы і зручныя для большасці слясарна-зборачных аперацый.

Цяслярскі варштат Як правіла, гэтыя варштаты маюць даўжыню больш за шэсць метраў. Пераважна стальніца вырабляецца з дуба і пакрываецца пакостам. У дадзеных варштатаў маюцца розныя дапаможныя канструкцыі і фіксатары, напрыклад — ціскі і . Менавіта ціскі дапамогуць у фіксацыі нават цэлага ствала дрэва.

Вядома, па гэтым чынніку яны павінны валодаць узмоцненай канструкцыяй, бо ім трэба будзе вытрымоўваць вельмі сур’ёзныя вагі. Па ідэі, цяслярскія варштаты з’яўляюцца ўзмоцненай версіяй сталярных варштатаў; як і сталярныя, цяслярскія абсталёўваюцца рознымі скрынямі і шафкамі для захоўвання прылад.

Сталярны варштат

Класічны сталярны варштат — стол, які складаецца з падварштатніка і крышкі (варштатнай дошкі). Падварштатнік звычайна вырабляюць з мяккай драўніны (). Ён мае дзве стойкі, злучаныя паміж сабой падоўжнымі брускамі з дапамогай ці шрубаў. Крышку робяць з сухой драўніны цвёрдай пароды (, і інш.) таўшчынёй 60-80 мм і пакрываюць пакостам. У задняй бакавой частцы варштатнай дошкі маецца падоўжная западзіна, якая выкарыстоўваецца для захоўвання дробнай прылады. У пярэдняй частцы варштатнай дошкі ўсталяваныя пярэднія ціскі для замацавання апрацоўванай дэталі. У задняй частцы — прастакутны выраз, у якім перамяшчаюцца заднія ціскі (скрынка). Уздоўж краю варштатнай дошкі маецца шэраг адтулін, у якія ўстаўляюцца драўляныя цуркі або спецыяльныя металічныя грабянцы.

Класічная канструкцыя, прызначаная для фіксацыі дэталяў пры ручной апрацоўцы, малапрыдатная пры выкарыстанні электраінструментаў, бо не забяспечвае дастатковай колькасці варыянтаў мацавання нарыхтовак. Таму ў наш час часцей ужываюцца варштаты з вялікай колькасцю адтулін у стальніцы, у якія ставяцца розныя і .

Крыніцы

Літаратура

Верстаки, зажимные устройства и приспособления // Сахаров М. Д. Инструменты сельского столяра и плотника — М.: Нива России, 1993. — С. 239—254. — 285 с.: ил. — 50 000 экз. — ISBN 5-260-00196-6. Верстак // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.

Спасылкі

Верстак (столярный) Устройство столярного верстака

Катэгорыя:Слясарныя інструменты Катэгорыя:Сталярныя інструменты Катэгорыя:Сталы Катэгорыя:Вытворчая мэбля