Альберт Гіёрса (; ) — амерыканскі фізік, суаўтар адкрыцця цэлага шэрагу новых хімічных элементаў.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вальеха, штат Каліфорнія. У 1937 годзе скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (бакалаўр электратэхнікі). Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у кампаніі, якая вырабляла сістэмы сувязі, дзе вынайшаў першы ў свеце камерцыйны лічыльнік Гейгера. Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у Манхэтэнскім праекце — праграме па стварэнні амерыканскай атамнай бомбы. У далейшым працаваў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

Асноўныя навуковыя працы адносяцца да галіны ядзернай фізікі. Сумесна з іншымі даследчыкамі, перш за ўсё Г. Т. Сібаргам, удзельнічаў у выяўленні наступных новых элементаў: амерыцый (элемент 95) — 1945 г.; кюрый (элемент 96) — 1944 г.; берклій (элемент 97) — 1950 г.; каліфорній (элемент 98) — 1950 г.; эйнштэйній (элемент 99) — 1952 г.; фермій (элемент 100) — 1952 г.; мендзялевій (элемент 101) — 1955 г.; нобелій (элемент 102) — 1958—1959 г.; лаўрэнсій (элемент 103) — 1961 г.; рэзерфордый (элемент 104) — 1969 г.; дубній (элемент 105) — 1970 г.; сіборгій (элемент 106) — 1974 г. Крыніцы

Катэгорыя:Фізікі ЗША