Паранойя (таксама параноя) — разумовае расстройства, хранічны псіхоз з пастаянным сістэматызаваным трызненнем пры адсутнасці наяўных прыкмет зніжэння інтэлекту і выяўленых змен асобы. Тэрмін «Паранойя» выкарыстоўваюць таксама для вызначэння сцёртых форм псіхозаў у стане трызнення (абартыўная, мяккая паранойя), вар’яцкіх станаў, якія адрозніваюцца паводле цячэння (вострая, перыядычная, хранічная паранойя) ці па тэме, напрыклад, рэлігійная, іпахандрычная паранойя, паранойя кахання, рэўнасці, вынаходніцтва, праследавання і інш. Параноікі могуць учыняць проціпраўныя дзеянні.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Параноя