Іван Мікалаевіч Шкадаў () — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза (21.02.1978), генерал арміі (1975).
З чэрвеня 1941 года — памочнік начальніка штаба 216-га танкавага палка па разведцы і камандзір танкавага батальёна 58-й танкавай дывізіі, са снежня 1941 года — камандзір роты цяжкіх танкаў 216-га танкавага палка на Бранскім і Заходнім франтах. Удзельнічаў у Маскоўскай бітве і за цяжкія абарончыя баі ў лістападзе 1941 года каля горада Вянёў быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
У студзені 1942 года прызначаны камандзірам 257-га танкавага батальёна 108-й асобнай танкавай брыгады, якая пачала фармавацца ва Уладзіміры. У сакавіку з брыгадай прыбыў на Заходні фронт, у красавіку ў беспаспяховых наступальных баях пад горадам Юхнаў быў цяжка паранены і эвакуіраваны ў шпіталь.
Пасля ыфздараўлення ў чэрвені 1942 года стаў камандзірам 350-го асобнага танкавага батальёна 169й танкавай брыгады 13-га танкавага корпуса на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве. Быў паранены яшчэ раз.
З лістапада (па іншых дадзеных, са снежня) 1942 г. — камандзір 52-га асобнага танкавага палка на Паўднёвым, Данскім, Паўднёва-Заходнім, 2-м Украінскім і 3-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Данбаса, у бітве за Дняпро, у вызваленні Малдаўскай ССР. Вызначыўся ў Яска-Кішынёўскай аперацыі, Бухарэсцка-Арадскай, Балгарскай наступальных аперацыях. Вызваляў Румынію, Балгарыю, Югаславію. Полк пад яго камандаваннем быў на добрым рахунку, за адрозненні ў баях атрымаў ганаровае найменне «Днепрадзяржынскі», быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Суворава 3-й ступені.
З лістапада 1944 года — камандзір 96-й асобнай Шуменскай танкавай брыгады імя Чалябінскага камсамола, якая ў складзе 37-й асобнай арміі знаходзілася на тэрыторыі Балгарыі і да канца вайны баявых дзеянняў не вяла. Пачаўшы вайну старшым лейтэнантам, Шкадаў скончыў яе ў званні падпалкоўніка, у баях быў двойчы паранены.
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза