Універсітэт Панамы () — найстарэйшы дзяржаўны ўніверсітэт Панамы.

Універсітэт заключыў некалькі пагадненняў аб сумесных даследаваннях і абмене персаналам з рознымі ўрадавымі агенцтвамі. Некаторыя прафесары вядуць выкладчыцкую дзейнасць у кампусах па ўсім свеце. Універсітэт прадстаўляе сваю краіну ў розных міжнародных арганізацыях, такіх як Сусветны эканамічны форум і Міжнародная рада па навуцы.

Гісторыя 29 мая 1935 года прэзідэнт краіны доктар Армодыа Арыяс Мадрыд падпісаў дэкрэт аб стварэнні нацыянальнага ўніверсітэта, аднак яго днём нараджэння лічыцца 7 кастрычніка таго ж года, калі ўніверсітэт пачаў сваю дзейнасць. Пазней, падчас кіравання прэзідэнта Энрыке Адольфа Хіменеса ўрад Панамы набыў 60 гектараў зямлі для будаўніцтва галоўнага кампуса ў сталіцы краіны, якое пачалося ў студзені 1948 года. Заняткі ў новых будынках пачаліся 29 траўня 1950 года, а афіцыйнае адкрыццё кампуса адбылося 1 лістапада 1953 года і было прымеркавана да пяцідзесяцігоддзя незалежнасці Панамы.

У канцы 1979 года адкрыўся першы рэгіянальны цэнтр (мясцовы кампус) у правінцыі Калон. У наступныя дзесяцігоддзі аналагічныя філіялы пачалі дзейнічаць у правінцыях Верагуас, Чырыкі, Какле, Заходняя Панама, Бокас-дэль-Тора, Дар’ен і сталічнай акрузе. Крыніцы