«Паміж» — беларускае літаратурна-філасофскае выданне, якое стваралася навучэнцамі і выпускнікамі літаратурна-філасофскага аддзялення Беларускі Калегіум. Часопіс спалучаў мастацкую літаратуру, філасофскія й літаратуразнаўчыя эсэ, пераклады, інтэрв’ю ды іншыя інтэлектуальныя й мастацкія матэрыялы. Выданне ўзнікла ў 2001 годзе«Паміж»: прэзэнтацыя ў двары, 5 верасня 2007, але першы нумар быў прэзэнтаваны ў 20025У Менску прэзэнтуюць літаратурны часопіс «Паміж», 14 кастрычніка 2005. Часопіс выходзіў нерэгулярна.

Гісторыя

Часопіс паўстаў як супольны праект выкладчыкаў і навучэнцаў Беларускага Калегіуму. У 2005 годзе «Паміж» характарызаваўся як адно з нешматлікіх месцаў, дзе маладыя беларускія літаратары маглі публікаваць свае першыя творы. Выданне стваралася студэнтамі літаратурна-філасофскага факультэту Калегіуму пры куратарстве філосафа Валянціна Акудовіча.

Паводле Акудовіча, назва «Паміж» была прапанаваная першай камандай рэдактараў. Яна адсылала да становішча пакалення, якое адчувала сябе «паміж» рознымі культурнымі, інтэлектуальнымі й гістарычнымі станамі: паміж Захадам і Ўсходам, савецкай і нацыянальнай культурай, класічнай і посткласічнай філасофіяй, традыцыйнай і постмадэрновай літаратурай. Сам Акудовіч называў гэтае становішча характэрным для беларускай культуры ў цэлымУ «Доме літаратара» Валянцін Акудовіч, Серж Мінскевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, 20 сьнежня 2006.

У 2007 годзе «Паміж» апісваўся як культурніцкі мыслярскі часопіс, у якім побач з ужо вядомымі аўтарамі друкаваліся пачаткоўцы. Пры гэтым Акудовіч падкрэсліваў, што выданне не было звычайным студэнцкім часопісам: ягоныя аўтары маглі быць прафесійнымі пісьменнікамі й інтэлектуаламі, а самі тэксты — паўнавартаснымі публікацыямі, вартымі іншых беларускіх літаратурных выданняў.

Змест

У нумарах «Паміж» друкаваліся арыгінальныя мастацкія творы навучэнцаў і выпускнікоў Калегіуму, філасофскія й літаратурна-крытычныя эсэ, пераклады замежнай літаратуры, інтэрв’ю ды іншыя матэрыялыЧасопіс «Паміж» № 6 6.08.2007.

Шосты нумар, які выйшаў у 2007 годзе, утрымліваў, сярод іншага, філасофскія тэксты Пятра Рудкоўскага і Юрыя Андруховіча, прозу Вольгі Такарчук, Тараса Прахаські, Ані Самон і Трумэна Капотэ, а таксама творы Змітра Смалякова, Глеба Лабадзенкі, Таццяны Беланогай і Сержука Мядзведзева.

№ 8, прэзентаваны ў лістападзе 2009 году, быў прысвечаны канцэпту дзяцінства. У ім друкаваліся вершы Віталя Рыжкова, Насты Манцэвіч, Уладзя Лянкевіча, Міхала Бараноўскага, Святланы Богуш, Кірыла Анохіна і іншых аўтараў, проза Паўла Анціпава, Андрэя Пакроўскага, Кірыла Дубоўскага, Ігара Кулікова, Алесі Лапіцкай і іншых, а таксама філязофскія эсэ. Асобную частку нумару складалі пераклады Рэя Брэдбэры, Яна Бжэхвы, Джойс Кэрал Оўтс, Алешандры Радрыгеша ды іншых аўтараўПрэзентацыя 8-га нумару часопіса ПАМІЖ, Прайдзісвет, 5 лістапада 2009 .

№ 9 выйшаў у 2011 годзе. Ён быў прысвечаны тэме крызісу — фінансавага, творчага, эмацыйнага, крызісу сярэдняга й пераходнага ўзросту. Рэдакцыя разглядала крызіс ня толькі як негатыўную з’яву, але і як магчымасць пераменПрэзентацыя новага «Паміжа», Прайдзісвет, 30 сакавіка 2011.

№ 10 быў прэзентаваны ў кастрычніку 2012 годуПлатон па-беларуску на прэзентацыі «Паміж» № 10, Прайдзісвет, 4 кастрычніка 2012 . Яго склалі арыгінальныя творы выхаванцаў Калегіуму, пераклады сусветнай літаратуры і гутаркі. Сярод матэрыялаў былі пераклад Платона на беларускую мову, матэрыял пра Эразма Дарвіна й анатомію кракадзілаў, а таксама літаратурная апытанка з удзелам Сяргея Балахонава, Змітра Вішнёва, Марыі Мартысевіч, Вальжыны Морт, Яраслава Рудзіша, Ульфа Старка, Дзьмітрыя Строцава, Вольгі Такарчук і Хэнрыка Хоўланда.

Гэты нумар зяўляецца апошнім вядомым нумарам «Паміж».

Крыніцы

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2012 годзе Катэгорыя:Літаратурныя часопісы Беларусі