Палеаіхналогія — навука аб слядах жыццядзейнасці выкапнёвых арганізмаў (біягліфах, капралітах), што захаваліся ў асадкавых адкладах; раздзел палеанталогіі. Па слядах жыццядзейнасці вызначаюцца прыналежнасць арганізмаў да розных груп, шляхі іх узнікнення і ператварэння, абставіны пражывання ў геалагічным мінулым, умовы пахавання і намнажэння рэшткаў. Звязана з палеабіягеаграфіяй, палеаэкалогіяй, тафаноміяй. Даныя палеаіхналогіі выкарыстоўваюцца пры палеагеаграфічных рэканструкцыях. На Беларусі пытанні палеаіхналогіі распрацоўваюцца ў Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі і Беларускім геолагаразведачным НДІ. Найбольш вывучаны біягліфы асадкавых парод кембрыю, сілуру, дэвону і мелу.
Літаратура
Катэгорыя:Раздзелы навук