12-бальная шкала інтэнсіўнасці землятрасенняў Мядзведзева — Шпанхоера — Карніка (MSK-64) была апублікаваная ў 1964 годзе савецкім геафізікам Сяргеем Мядзведзевым, Вільгельмам Шпанхоерам () з ГДР і з ЧэхаславакііMedvedev S., Sponheuer W., Karník V., Neue seismische Skala Intensity scale of earthquakes, 7. Tagung der Europäischen Seismologischen Kommission vom 24. 9. bis 30. 9. 1962 in Jena, DDR, Berlin: Akademie-Verlag, 1964, pp.69-76. Атрымала шырокае распаўсюджванне ў Еўропе і СССР. З 1996 года ў краінах Еўрапейскага саюза прымяняецца больш сучасная Еўрапейская макрасейсмічная шкала (EMS). +Міжнародная сейсмічная шкала MSK-64БалХарактарыстыка1Ваганні глебы адзначаюцца прыборамі2Адчуваюцца ў асобных выпадках людзьмі, якія знаходзяцца ў спакойным стане3Адзначаюцца нямногімі людзьмі4Адзначаюцца многімі людзьмі. Магчыма бразгатанне шкла5Гайданне вісячых прадметаў. Людзі прачынаюцца6Лёгкія пашкоджанні ў будынках, тонкія трэшчыны ў тынкоўцы7Трэшчыны ў тынкоўцы і адколванне асобных кавалкаў, тонкія трэшчыны ў сценах8Вялікія трэшчыны ў сценах, падзенне карнізаў, комінаў9У некаторых будынках абвалы: абрушэнне сцен, перакрыццяў, даху10Абвалы ў шматлікіх будынках. Трэшчыны ў грунтах шыр. да 1 м11Шматлікія трэшчыны на паверхні Зямлі, вял. абвалы ў гарах12Змены рэльефу ў вялікіх памерах
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Шкала сейсмической интенсивности MSK-64 на ocean.phys.msu.ru Шкала Медведева-Шпонхойера-Карника (MSK-64) на pts.mi-perm.ru Система сбора макросейсмических данных ГС РАН Катэгорыя:Сейсмастойкае будаўніцтва Катэгорыя:Сейсмалогія