Вуліца Віктара Лівенцава — вуліца ў Заводскім раёне Мінска у жылым квартале «Малая радзіма». Названа ў гонар В.І. Лівенцава рашэннем Мінгарсавета № 259 ад 24 снежня 2020 г у сувязі з перанайменаваннем аднайменнай вуліцы ў Адэскі праездАб перайменаванні і прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска // Рravo.by. Ідзе ад скрыжавання з вуліцай Шышкіна і пераходзіць у вуліцу Міхаіла МармулёваЗгодна Карце Яндэкс. Забудова вуліцы складаецца з жылых шматпаварховых дамоў і паркінга, узведзеных у 2020-23 ггЗгодна архітэктурнай базе Рhotobuildings.
Крыніцы
Спасылкі
Вуліца Віктара Лівенцава ў архітэктурнай базе Рhotobuildings
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)