Беларускі клуб у Маскве існаваў з лютага 1922 года да восені 1938 (?) года. Напачатку насіў імя Сцяпана Булата.
Адкрыты па ініцыятыве студэнтаў-беларусаў, пераважна членаў Беларускай культурна-навуковай асацыяцыі пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Галоўпалітасветы Наркамата асветы БССР і паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР М. Марозава. З восені 1923 работай клуба кіравала Цэнтральнае бюро Беларускага пралетарскага студэнцкага зямляцтва. Меў беларускую бібліятэку (1200 кніг). Пры клубе дзейнічалі маскоўскі філіял літаратурнага аб’яднання «Маладняк», гурткі беларусазнаўства. Працаваў таксама літаратурны гурток (кіраўнік паэт М. Дуброўскі). У 1920-я гады клуб наведвалі Г. Гарэцкі, Ю. Гаўрук, У. Дубоўка, М. Міцкевіч; на пачатку 1930-х г. — літаратары З. Астапенка, А. Звонак, М. Лужанін і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Беларускія клубы Катэгорыя:З’явіліся ў 1922 годзе