Зыгмунт Падлеўскі (; ) — польскі рэвалюцыянер.
Біяграфія Скончыў Артылерысцкую акадэмію ў Пецярбургу (1861). Уваходзіў у тайную рэвалюцыйную арганізацыю, якую ўзначальвалі Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Пасля ад’езду ў Парыж прымаў удзел у дзейнасці Таварыства польскай моладзі, пазней выкладаў у польскай ваеннай школе ў Італіі. У 1862 годзе вярнуўся на радзіму і прызначаны рэвалюцыйным начальнікам Варшавы, увайшоў у склад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве (ЦНК). У верасні і лістападзе 1862 года вёў перагаворы з А.І.Герцэнам, М.П.Агаровым і М.А.Бакуніным пра ўзаемадзеянне з расійскім рэвалюцыйным рухам. У снежні 1862 года ад імя ЦНК заключыў пагадненне з ЦК «Зямлі і волі» ў Пецярбургу. Выступаў за неадкладны пачатак паўстання. У час паўстання 1863—64 узначальваў паўстанцкія атрады ў Плоцкім ваяводстве. Арыштаваны расійскімі ўладамі і расстраляны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Члены Цэнтральнага нацыянальнага камітэта