Малка Лі (מלכה לי ; сапраўднае прозвішча Леапольд, у шлюбе Леапольд-Рапапорт; ) — яўрэйская паэтэса.
Біяграфія Нарадзідася ў хасідскай сям’і на Украіне, у той час пад уладай аўстрыйцаў. У час Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй жыла ў Вене, у 1918 годзе вярнулася. Скончыла польскую гімназію. У 1921 годзе пераехала ў ЗША. Скончыла яўрэйскую настаўніцкую семінарыю, вучылася ў Хантэр-каледжы ў Нью-Ёрку. Вяла грамадскую дзейнасць. Наведала Еўропу, Мексіку, кіравала паездкай жанчын з левай сіянісцкай арганізацыі ў Ізраіль (1960). Родныя загінулі ў вайну.
Выйшла замуж за Арна Рапапорта. У шлюбе нарадзіліся сын Джозеф (1924) і дачка Івета Рапапорт (1937). У 1966 годзе, па смерці першага мужа, выйшла за Мойшу Бесера.
У юнацтве пісала вершы на нямецкай мове, у 1921 годзе перайшла на ідыш. Дэбютавала ў нью-ёркскім часопісе Di Feder («Пяро») у 1922 годзе, уласным вершам у сваім перакладзе. Ёй належаць 6 паэтычных кніг, зборнік казак, апавяданні, успаміны пра дзяцінства. У раёне Хай-Фолс штата Нью-Ёрк яны з мужам валодалі надзелам зямлі, які стаў месцам адпачынку яўрэйскіх пісьменнікаў і крытыкаў. Была вельмі вядомай, палюбілася чытачам. Атрымала высокую ацэнку Ш. Нігера, М. Равіча. Пры жыцці яе вершы перакладаліся на іўрыт, англійскую, французскую, рускую мову.
Крыніцы
Спасылкі Li Malke jwa.org Rybińska, Agata. «Monasterzyska We Wspomnieniach Malki Lee.» «Res Carpathica. Rocznik Ludzi Gór», vol. 3, 2023, pp. 77–85. «My Father Burns My Poems» and «The Writer’s Ball» — урыўкі з успамінаў у англійскім перакладзе
Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мемуарысты