Георг Вільгельм Пабст (; ) — аўстрыйскі кінарэжысёр.
Біяграфія З 1905 акцёр і рэжысёр у тэатрах Цюрыха, Зальцбурга, Берліна, Нью-Ёрка, Вены. З 1921 года ў кіно, з 1923 года — кінарэжысёр. З 1933 года працаваў у Францыі і ЗША, з 1939 года ў Аўстрыі. У фільмах спалучыў традыцыі экспрэсіянізму, камершпіле (разнавіднасць драмы з павышаным псіхалагізмам, імкненнем агаліць унутраную сутнасць звычайна нешматлікіх персанажаў, сацыяльным песімізмам), тэорыю псіхааналізу Зігмунда Фрэйда з рэалістычным падыходам да адлюстравання рэчаіснасці; «Скарб» (1923), «Графіня Донелі» (1924), «Бязрадасны завулак» (1925, у савецкім пракаце «Бязрадасная вуліца»), «Тайнікі душы» (1926), «Каханне Жанны Ней» (паводле І.Эрэнбурга, 1927), «Памылковы шлях» («Пажадлівасць», 1928), «Скрынка Пандоры» (паводле Ф.Ведэкінда, у савецкім пракаце «Лулу»), «Дзённік паўшай» (абодва 1929), «Заходні фронт, 1918» (1930, першы гукавы фільм), «Трохграшовая опера» (паводле Б.Брэхта і К.Вейля, 1931), «Дон Кіхот» (паводле М.Сервантэса, 1933), «Зверху ўніз», «Сучасны герой» (паводле Л.Бромфілда, абодва 1934), «Мадэмуазель доктар» (1937), «Шанхайская драма» (1938), «Працэс» (паводле Ф.Кафкі, 1947, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі 1948), «Апошні акт» (паводле Э.М.Рэмарка, 1955) і інш.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Кінарэжысёры Аўстрыі