«Final Fantasy Tactics» — , распрацаваная і выпушчаная японскай кампаніяй «» для «PlayStation» у 1997 году. У ЗША гульню выпусціла «» у 1998 году. «Final Fantasy Tactics» — першая тактычная гульня ў серыі «» і першая, дзеянне якой адбываецца ў выдуманым свеце . Галоўны герой гульні Рамза на чале атрада наймітаў вандруе па сярэднявечным каралеўстве, ахопленым грамадзянскай «Вайной Львоў». Бітвы ў гульні праходзяць у пакрокавым рэжыме на трохмерных ізаметрычных картах. Гульня выкарыстоўвае складаную сістэму «прац» — , якія дазваляюць гульцу развіваць і гнутка наладжваць навыкі воінаў у атрадзе.
Распрацоўкай «Final Fantasy Tactics» кіраваў , які перайшоў у 1995 у «Square» з кампаніі «Quest Corporation», і гульня прыкметна нагадвае «» — папярэднюю гульню Мацуна, распрацаваную для «Quest», змяшчае падобны геймплэй і сюжэтныя тэмы. Разам з Мацуна над гульнёй працаваў шэраг іншых выхадцаў з «Quest» — , і . Баявая сістэма гульні была распрацавана . Гульня атрымала высокія адзнакі прэсы і дабілася камерцыйнага поспеху — на 2011 год было прададзена 2,4 мільёна копій.
«Square» і пазней «» у далейшым выпускалі і іншыя звязаныя гульні, як «», і свет Іваліс, хоць і ў іншую эпоху, стаў месцам дзеяння гульні «». Саму «Final Fantasy Tactics» некалькі разоў перавыпускалі ў наступныя гады для розных платформаў – пашыраная версія гульні з падзагалоўкам «The War of the Lions» была выпушчана для «» у 2007 годзе і пазней для «iOS» і «Android». Яшчэ адна пашыраная версія з падзагалоўкам «The Ivalice Chronicles» была выпушчана для «Microsoft Windows», «Nintendo Switch», «Nintendo Switch 2», «PlayStation 4», «PlayStation 5» і «Xbox Series X and Series S» у 2025 годзе. Зноскі
Спасылкі
Final Fantasy Tactics — раздзел на сайце Final Fantasy Forever Final Fantasy Tactics — агляд на сайце Path of Valour
Катэгорыя:Гульні для PlayStation Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Японіі Катэгорыя:Аднакарыстальніцкія відэагульні