Віталь Паўлавіч Паліцаймака (; ) — расійскі акцёр. Народны артыст СССР (1957). Лаўрэат Сталінскай прэміі 3-й ступені (1951).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэхнікум сцэнічнага мастацтва (1927). 3 1927 года працаваў у ленінградскім тэатры юнага гледача, з 1930 года Вялікім драматычным тэатры імя М.Горкага. Акцёр яркага тэмпераменту, шырокага творчага дыяпазону, майстар псіхал. партрэта. Сярод лепшых роляў: Ягор Булычоў, Ніл, Лука, Нястрашны і Дасцігаеў («Ягор Булычоў і іншыя», «Мяшчане», «На дне», «Дасцігаеў і іншыя» М.Горкага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Пракопій Пазухін («Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Камедыянт («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Савельеў («Так і будзе» К.Сіманава) і інш. Здымаўся ў кіно.
Фільмаграфія (1938) «Маска» — Яўстрат Спірыдонавіч (1958) «Шчасце трэба берагчы» — Шандыбовіч
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры Расіі