Dienas Lapa (з латыш. — «Штодзённы лісток») — сацыял-дэмакратычная латышская газета, якая выдавалася ў Рызе рухам «Новая плынь» і заклала аснову для стварэння аднаго з самых масавых атрадаў расійскай сацыял-дэмакратыі — ЛСДРП. Адна з самых папулярных латышскіх газет свайго перыяду. Выдавалася з 1886 па 1905 і пасля перапынку з 1913 па 1914, а затым у 1918 у Рызе і ў Петраградзе. Катэгорыя:Газеты Латвіі